Першы з магчымых сцэнарыяў — што Расія будзе паступова захопліваць новыя і новыя тэрыторыі ў Луганскай і Данецкай абласцях.

Другі сцэнарый — калі ніводны з бакоў не зможа прасоўвацца, і вайна будзе цягнуцца ў пазіцыйнай фазе месяцамі ці нават гадамі, з вялікімі стратамі для абодвух бакоў і наступствамі для сусветнай эканомікі.

Трэці сцэнарый, які лічаць найменш верагодным — што Расія скарэктуе свае мэты, заявіць, што нібыта дасягнула таго, чаго збіралася, і паспрабуе падрыхтаваць глебу для завяршэння баявых дзеянняў.

Калі ж Расіі ўдасца замацавацца на захопленых тэрыторыях, у ЗША апасаюцца, што Пуцін пачне выкарыстоўваць гэтую тэрыторыю ў якасці плацдарма для далейшага наступу ўглыб Украіны.

Эксперты на Захадзе лічаць, што Расія ў баях на ўсходзе Украіны — у больш выгадных умовах за кошт колькаснай перавагі сіл. Аднак пасля цяжкіх баёў з вялікімі стратамі можа адчувацца недахоп асабовага складу. 

Расія магла страціць да траціны сваіх наземных сіл (не ўдакладняецца, гаворка ідзе пра Севераданецкі кірунак ці шырэй). Расіі будзе няпроста дабіцца сур'ёзных дасягненняў без поўнай мабілізацыі, а гэта Пуцін лічыць небяспечным для сябе крокам.

«Думаю, хутка наступіць момант, калі або адзін, або другі бок будзе мець поспех. Альбо РФ дойдзе да Славянска і Краматорска, або ўкраінцы іх там спыняць. А калі ўкраінцы змогуць трымаць там абарону з такім суадносінамі сіл — гэта мае значэнне», — каментуе высокапастаўлены спецыяліст з НАТА.

15 чэрвеня ў Бруселі павінна прайсці трэцяя сустрэча фармату «Рамштайн» наконт скаардынаванай дапамогі зброяй Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру