Фота: AP

Па даных Пентагона, цяпер украінскія вайскоўцы заканчваюць навучанне па выкарыстанні сістэм HIMARS і MLRS.

Злучаныя Штаты прызналі, што цяпер у Масквы больш артылерыі, чым у Кіева. Вашынгтон у чарговы раз сказаў, што плануе забяспечыць украінскую армію ўсім неабходным для паражэння цэляў на тэрыторыі Украіны.

У цэлым, паводле слоў спікера, ЗША адобрылі прадастаўленне 108 гаўбіц. Тэарэтычна, HIMARS і MLRS могуць дасягаць цэляў у Расіі.

ЗША заяўлялі, што далёкасць HIMARS, якія пастаўляюцца Кіеву, не будзе перавышаць 80 кіламетраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначаў, што ўкраінскае войска не будзе абстрэльваць грамадзянскія аб'екты ў суседняй краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру