«Бачыў паведамленне, што Украіна па ленд-лізе хоча атрымаць ад сваіх заакіянскіх гаспадароў СПГ з аплатай пастаўкі праз 2 гады. Інакш будучай зімой проста замерзне.

Толькі пытанне. А хто сказаў, што праз два гады Украіна наогул будзе існаваць на карце свету? Хоць амерыканцам ужо ўсё роўна — яны настолькі ўклаліся ў праект «анты-Расія», што ўсё астатняе для іх дробязь…» ‒ напісаў Дзмітрый Мядзведзеў у тэлеграм-канале.

Кіраўнік Раскосмасу Дзмітрый Рагозін выказаўся ў Твітары.

«Наогул тое, што з'явілася на месцы Украіны, уяўляе сабой экзістэнцыяльную пагрозу рускаму народу, рускай гісторыі, рускай мове і рускай цывілізацыі. Калі не скончым з імі, як, на жаль, не скончылі з імі нашы дзяды, прыйдзецца гінуць, але заканчваць яшчэ большай цаной нашым унукам. Таму давайце лепш мы з гэтым скончым. Раз і назаўжды. Дзеля нашых унукаў», — напісаў Рагозін.

«Што Расія павінна зрабіць з Украінай». Расійскае дзяржагенцтва апублікавала праграмны артыкул

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру