Ірына Яўмененка скончыла МДЛУ, мае сваё турыстычнае агенцтва. Працавала настаўніцай французскай мовы ў гімназіі. 

Жанчына была затрыманая 27 лютага, у дзень галасавання на рэферэндуме. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак, а потым прад'явілі абвінавачанні паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага.

10 чэрвеня Ірына была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе выпусцілі ў зале суда да накіравання для адбыцця тэрміну пасля амаль чатырох месяцаў у СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12