Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэісус заявіў пра намер змяніць назву віруса воспы малпаў, яго разнавіднасці і выкліканую ім хваробу.

У СААЗ растлумачылі, што назва захворвання не адпавядае рэкамендацыям арганізацыі, згодна з якімі ў назвах лепш не выкарыстоўваць назвы рэгіёнаў і жывёл.

Па словах прадстаўніка арганізацыі, пры называнні хвароб трэба пазбягаць магчымасці абразіць якія-небудзь «культурныя, сацыяльныя, нацыянальныя, рэгіянальныя, прафесійныя або этнічныя групы».

Раней з патрабаваннем перайменаваць захворванне выступіла група навукоўцаў. Яны сказалі, што наратыў «дыскрымінуе» і «стыгматызуе» тое, што гэты вірус звязаны з Афрыкай. Па іх словах, усё больш фактаў паказвае на тое, што вірус непрыкметна распаўсюджваўся ад чалавека да чалавека на працягу доўгага часу, аднак у СМІ працягваюць спрабаваць звязаць цяперашнюю ўспышку з афрыканскімі краінамі. Акрамя таго, у медыя рэгулярна ілюструюць артыкулы пра ўспышку захворвання ў Еўропе фатаграфіямі афрыканскіх пацыентаў.

У Беларусі ёсць свая тэст-сістэма для дыягностыкі воспы малпаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру