«Санкцыі ёсць санкцыі, мы не павінны іх парушаць, тым больш, мы атрымліваем паведамленні ў дачыненні таго, што ў выпадку парушэння санкцый будуць накладзеныя так званыя другасныя санкцыі з боку Захаду ў дачыненні да нашай эканомікі», — патлумачыў ён.

Разам з тым «Казахстан ні ў якім разе не адмаўляецца ад сваіх саюзніцкіх абавязацельстваў». «Гэта было б няправільна, гэта было б, у рэшце рэшт, неапраўдана з пункту гледжання перспектывы», — сцвярджае Такаеў.

Паводле яго слоў, Казахстан сёння ўзаемадзейнічае з расійскім урадам «у пачашчаным рытме» і спрабуе выбудаваць фармат узаемадзеяння, які не прадугледжвае парушэння санкцыйнага рэжыму. «Ідзе вельмі складаная, далікатная праца, якую я мог бы назваць праходжаннем паміж Сцылай і Харыбдай… Сітуацыя ўнікальная. Ніхто не мог чакаць, што мы будзем жыць менавіта ў гэтай рэальнасці», — канстатаваў палітык.

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
22
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0