14 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе ліквідавалі фонд «Ратуючы спадчыну». Ініцыятарам выступіла сама яго заснавальніца. Праектам рэканструкцыі сінагогі яна не будзе займацца — не знайшлося магчымасцяў яго прафінансаваць. Ілона паведаміць пра гэта прадаўцу — Слонімскаму райвыканкаму. Верагодна, аб’ект вернецца ў яго ўласнасць.

Ілона Караваева, якая піша кнігі пад псеўданімам Іаана Рыўз, у канцы 2020-га выкупіла будынак сінагогі за 27 тысяч рублёў. Па ўмовах аўкцыёну, новы ўласнік павінен быў на працягу двух гадоў падаць праектную дакументацыю. На працягу пяці гадоў трэба было зрабіць праект рэканструкцыі будынка. Ілона меркавала, што будынак можа стаць кропкай прыцягнення турыстаў, а на яго тэрыторыі будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы.

Іаана Рыўз (Ілона Караваева) — уласніца сінагогі ў Слоніме. Фота belkniga.by

За час працы атрымалася сабраць невялікую суму — каля 2700 рублёў. Іх накіравалі на рэкламу па прыцягненні ўвагі да спадчыны. Падчас рэкламнай кампаніі пачаліся ваенныя дзеянні ва Украіне. Паступленні ад беларусаў спыніліся.

Да гэтага дадаліся і санкцыі. Нават калі чалавек і хоча дапамагчы, то з іншых краін перавесці грошы стала цяжка.

«Усё гэта робіць немагчымым выкананне мэтаў фонду», — распавяла Ілона Hrodna.life. Дзяржаўныя праграмы, якія маглі б падтрымаць праект рэканструкцыі сінагогі, таксама адсутнічалі. «Самавітыя» інвестары не захацелі прафінансаваць праект.

  • Слонімская сінагога — помнік архітэктуры барока — была пабудаваная ў 1642 годзе. Яна ўключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Сінагога дзейнічала да 1940 года. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся склад і гандлёвыя памяшканні.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру