Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
Фота 1 з 2
15.06.2022 / 16:37
Бел / Łac / Рус

Санкцыі і вайна. Уладальніца cлонімскай сінагогі адмовілася ад яе рэканструкцыі, дзеля якой прадала мінскую кватэру

Дзіцячая пісьменніца Ілона Караваева ліквідавала фонд «Ратуючы спадчыну», які збіраў сродкі на рэканструкцыю сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме. Яна выкупіла аб’ект на аўкцыёне ў канцы 2020 года і прадала дзеля гэтага кватэру ў Мінску. Аднаўленню сінагогі перашкодзілі санкцыі і вайна ва Украіне, распавяла пісьменніца Hrodna.life. Інвестараў альбо дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта таксама не знайшлося.

 14 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе ліквідавалі фонд «Ратуючы спадчыну». Ініцыятарам выступіла сама яго заснавальніца. Праектам рэканструкцыі сінагогі яна не будзе займацца — не знайшлося магчымасцяў яго прафінансаваць. Ілона паведаміць пра гэта прадаўцу — Слонімскаму райвыканкаму. Верагодна, аб’ект вернецца ў яго ўласнасць.

Ілона Караваева, якая піша кнігі пад псеўданімам Іаана Рыўз, у канцы 2020-га выкупіла будынак сінагогі за 27 тысяч рублёў. Па ўмовах аўкцыёну, новы ўласнік павінен быў на працягу двух гадоў падаць праектную дакументацыю. На працягу пяці гадоў трэба было зрабіць праект рэканструкцыі будынка. Ілона меркавала, што будынак можа стаць кропкай прыцягнення турыстаў, а на яго тэрыторыі будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы.

Іаана Рыўз (Ілона Караваева) — уласніца сінагогі ў Слоніме. Фота belkniga.by

Іаана Рыўз (Ілона Караваева) — уласніца сінагогі ў Слоніме. Фота belkniga.by

За час працы атрымалася сабраць невялікую суму — каля 2700 рублёў. Іх накіравалі на рэкламу па прыцягненні ўвагі да спадчыны. Падчас рэкламнай кампаніі пачаліся ваенныя дзеянні ва Украіне. Паступленні ад беларусаў спыніліся.

Да гэтага дадаліся і санкцыі. Нават калі чалавек і хоча дапамагчы, то з іншых краін перавесці грошы стала цяжка.

«Усё гэта робіць немагчымым выкананне мэтаў фонду», — распавяла Ілона Hrodna.life. Дзяржаўныя праграмы, якія маглі б падтрымаць праект рэканструкцыі сінагогі, таксама адсутнічалі. «Самавітыя» інвестары не захацелі прафінансаваць праект.

  • Слонімская сінагога — помнік архітэктуры барока — была пабудаваная ў 1642 годзе. Яна ўключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Сінагога дзейнічала да 1940 года. Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся склад і гандлёвыя памяшканні.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням» 1
У Мінску выйшлі паштоўкі пра еўрапейскія пуцявіны Скарыны
Год як закрыты Чырвоны касцёл. Колькі чакаць яшчэ? 12
«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва горшае 4
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Пасля пачатку вайны цэны на жыллё ўпалі, а на прадукты — выраслі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Адэсе і колькі гэта каштуе 1
«Як можна расказваць пра выгадныя крэдыты, калі саджаюць за каментары?» Праект Infobank заявіў аб спыненні сваёй працы 2
Ліміты на мяжы ў 1000 еўра працягнулі яшчэ на паўгода. Збіраліся скараціць напалову
Беларускі гісторык атрымаў прэстыжную навуковую ўзнагароду ў Польшчы 1
Ці ёсць у беларусаў свае пельмені? 2
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 7
Пры выбуху бензасховішча ў Нагорным Карабаху загінулі 125 чалавек 7
Усяго патроху
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 4
«Зразумела, што дастойна лепшага». Крысціна Ціманоўская разводзіцца 26
Год як закрыты Чырвоны касцёл. Колькі чакаць яшчэ? 12
«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва горшае 4
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 7
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 3
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 3
Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку 7
Самае лайканае
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 22
«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы 4
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 41
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 3
Пад Навагрудкам аднавілі каплічку. Рамонт яе нечаканым чынам састарыў 5
Найбольш рэакцый
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 18
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 54
42-гадовы гарадзенец пакінуў радзіму пасля затрымання. І праз тыдзень не вытрывала сэрца 18
Хто фінансуе кантору, якая вылучыла «Наш дом» на Нобелеўскую прэмію міру? Шукаем канцы 41
«Чаму Какабай усё яшчэ існуе?» Рачылоўскі напісаў публічны данос на папулярнага блогера Какабая 28
Гарачыя тэмы
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 3
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 3
Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў 4
Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку 7
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 18
Памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці стаў расіянін 9
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 54
Былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі шпіталізаваны, яго стан цяжкі 11
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх