Учора цягам гадзіны кіраўніцтву краіны дэманстравалі «перадавыя айчынныя тэхналогіі» ў сферы мікраэлектронікі. Калі верыць матэрыялам праўладных СМІ, спецыяльная нарада павінна была паказаць усім і кожнаму, што замежныя санкцыі ўвогуле не адбіваюцца на гэтай галіне. Больш за тое, Беларусь падавалася ў рэпартажах флагманам разнастайнай хайтэк-вытворчасці. Пра некаторыя з гэтых распрацовак «Наша Ніва» расказала яшчэ ўчора.

Чытайце: «Гэтае «вынаходніцтва» гадоў 20 на складзе праляжала!» Што паказвалі Лукашэнку на нарадзе па мікраэлектроніцы

Настойлівыя ж карыстальнікі сацсетак не спыніліся ды працягнулі вывучэнне рэпартажаў пра нараду. Пасля чаго «рассакрэцілі» яшчэ адну «прарыўную напрацоўку», якая трапіла ў эфір канала АНТ. Падчас прамовы дырэктара НПА «Оптыка, электроніка і лазерная тэхніка» на экранах дэманстраваўся «оптаэлектронны генератар, шумы якога на два парадкі лепшыя, чым у амерыканскага аналага».

Вось толькі з вузлом, які «набываюць у Беларусі нават тыя, хто цісне краіну санкцыямі», раптам выявіліся ажно тры праблемы.

Па-першае, Лукашэнку чамусьці паказалі замест генератара 16-канальны модуль ацэнкі актыўнага клеткавага балансу. Па-другое, ён мае не беларускае паходжанне, а амерыканскае, бо на плаце лёгка прачытаць нават назву вытворцы — Texas Instruments. Нарэшце ж, сам «цуд тэхнікі» (які, дарэчы, каштуе амаль 2500 даляраў) выкарыстоўваецца не для РЛС, а для балансіроўкі аўто.

Амерыканскі модуль. Фота: ti.com

Дасведчаныя ў тэме людзі звяртаюць увагу таксама на заліты клеем раз'ём. Туды па тэхналогіі ставіцца другая частка, тады як да «дэманстрацыйнага экспаната» прыстасавалі нейкую недарэчную дэталь — «з таго, што было пад рукой», смяюцца ў сеціве.

Клас
5
Панылы сорам
27
Ха-ха
149
Ого
Сумна
6
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру