Былое падраздзяленне «Газпрама» ў красавіку было перададзенае пад кантроль нямецкага энергетычнага рэгулятара. Урад Германіі вырашыў узяць кампанію, якая апынулася пад санкцыямі, пад доўгатэрміновае знешняе кіраванне.

Па словах крыніц, урад Германіі хоча забяспечыць Gazprom Germania шматмільярдную пазыку перад рызыкай магчымага банкруцтва. Гаворка ідзе пра 10 млрд еўра ад Дзяржбанка KfW Group. Пазыка прызначаная для стабілізацыі фінансаў Gazprom Germania і забеспячэння бяспекі паставак.

Адзначаецца, што тэрмін знаходжання Gazprom Germania на апецы нямецкага рэгулятара будзе працягнуты пасля канца верасня, калі заканчваецца бягучы тэрмін, а назва кампаніі з Gazprom Germania GmbH будзе змененая на Securing Energy for Europe GmbH.

Па звестках агенцтва, міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек настойваў на поўнай нацыяналізацыі Gazprom Germania, але гэтую ідэю адхіліў канцлер Олаф Шольц.

Шольц, паводле звестак крыніц выдання, занепакоены тым, што такі крок можа раззлаваць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і прывесці да абвастрэння супрацьстаяння ў дачыненні да імпарту расійскага газу.

З 4 красавіка кампаніяй кіруе Федэральнае сеткавае агенцтва Германіі (BNetzA). Група Gazprom Germania валодае ў Германіі сховішчам газу і мае глабальную гандлёвую каманду з філіяламі ў Лондане і Сінгапуры.

1 красавіка «Газпрам» спыніў удзел у Gazprom Germania і ўсіх яе актывах. Расія ўвяла санкцыі супраць замежных «дочак» «Газпрама» 11 траўня. Тады ж віцэ-канцлер ФРГ Хабек заявіў, што былыя даччыныя прадпрыемствы расійскай кампаніі перасталі атрымліваць газ.

Клас
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру