Фота ілюстрацыйнае

Па словах міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксея Багданава, са студзеня 2022 года гандлёвымі сеткамі было выпушчана больш за 1,3 мільёна зніжкавых картаў, зніжкі дадзеныя на 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Да пагаднення далучыліся 17 гандлёвых сетак.

Сацыяльная зніжка дзейнічае ў беларускіх крамах з 17 студзеня. Яна даецца пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем'ям і малазабяспечаным слаям насельніцтва. У ліку тавараў, на якія яна распаўсюджваецца, — хлеб, мука, аўсяныя шматкі, пярловыя крупы, сухія макаронныя вырабы, ялавічына, свініна, курынае мяса, малако, кефір, смятана, тварог, яйкі, яблыкі, гародніна і іншыя тавары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру