У пачатку красавіка Кавалёва часова перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Мінску, адкуль вазілі на псіхалагічную экспертызу ў «Навінкі». У траўні яго зноў этапавалі ў калонію.
Юрый быў затрыманы за тое, што, праходзячы медыцынскую вадзіцельскую камісію, назваў Лукашэнку «дэбілам» на прыёме ў псіхіятра, якая завяла з ім гаворку на палітычныя тэмы. 22 ліпеня 2021 года Кавалёву прысудзілі год калоніі.
Сваёй віны Юрый не прызнаў. На судзе ён сказаў, што «дыктатар горш за дэбіла, а Лукашэнка сам сябе называе дыктатарам».





