Востраў Ганса. Фота: Toubletap

Востраў Ганса. Фота: Toubletap

З 1973 года невялікі бязлюдны востраў у арктычнай пратоцы Нэрса быў спрэчнай тэрыторыяй. Ён размешчаны роўна пасярэдзіне паміж Канадай і Грэнландыяй, якая належыць Даніі, на мяжы іх тэрытарыяльных водаў.

Востраў Ганса атрымаў вядомасць як прадмет самага мірнага з тэрытарыяльных канфліктаў. У сярэдзіне 1980-х на востраве высадзіліся канадскія ваенныя маракі, паднялі над ім канадскі сцяг, а каля флагштока пакінулі бутэльку віскі. Праз некалькі месяцаў на востраў прыбыў дацкі міністр па справах Грэнландыі, спусьціў канадскі сцяг і падняў дацкі. Замест віскі, якое выпілі маракі, якія суправаджалі яго, ён паклаў бутэльку дацкага моцнага напою аквавіта і запіску «Сардэчна запрашаем на дацкі востраў!»

З таго часу на працягу 30 гадоў канадскія і дацкія памежнікі рэгулярна высаджваліся на востраве, мянялі сцягі і пакідалі праціўнікам алкагольныя напоі і лісты.

Паводле дамовы, заключанай у канадскай сталіцы Атаве, востраў будзе падзелены паміж Канадай і Даніяй напалову. Такім чынам, у Даніі з Канадай з'явіцца адзіны ўчастак сухапутнай мяжы, яго працягласць — каля кіламетра.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1