Андрэй Янушкевіч быў затрыманы 16 мая ў першы дзень працы заснаванай ягоным выдавецтвам «Янушкевіч» кнігарні «Кнігаўка». Перад гэтым у кнігарню наведаліся дзяржаўныя прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая. 

Спачатку Янушкевіч атрымаў 10 сутак арышту, пасля іх адбыцця яму дадалі яшчэ 10. Але не выпусцілі і пасля гэтага, дадалі новы тэрмін — 8 сутак. Выпусцілі толькі цяпер.

Разам з Андрэем Янушкевічам была затрыманая супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка», літаратурны крытык Наста Карнацкая. Яна таксама адбыла 23 сутак зняволення і ўжо выйшла на волю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?