Мядзельскі раён
Першае месца ў рэйтынгу па выніку 185 водгукаў атрымлівае санаторый «Прыазёрны». Знаходзіцца ён у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў межах нацыянальнага парка «Нарачанскі». Ад тэрыторыі санаторыя да возера Нарач — каля 400 метраў.
Фота: naroch.by
Апроч класічнай пуцёўкі з лячэннем, санаторый прапануе адпачынак з лячэннем па некалькіх профільных кірунках. Таксама есць аздараўленчая праграма для тых, хто перахварэў на COVID-19.
З 24 чэрвеня па 22 жніўня ў санаторыі будзе дзейнічаць пікавы прайс.
Самы танны варыянт адпачынку абыдзецца ў 150 рублёў з чалавека за суткі пражывання ў двухмесным нумары. Агучаная цана дзейнічае толькі пры ўмове, што ў пакоі будуць жыць адразу два чалавекі, у іншым выпадку кошт вырасце да 170 рублёў. Даплата за дзяцей ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў складае 60 рублёў, ад 12 гадоў — 117 рублёў. У кошт уваходзіць харчаванне па сістэме шведскага стала.
Фота: naroch.by
Вынікае, што 10-дзенны адпачынак на двух чалавек у самым рэйтынгавым санаторыі Беларусі абыдзецца мінімум у 3000 рублёў.
Фота: naroch.by
За суткі пражывання ў 2-пакаёвым нумары ў катэджы просяць 220 рублёў за дарослага — гэта 4400 рублёў за 10-дзённы адпачынак на дваіх побач з самым вялікім возерам Беларусі.
Дзятлаўскі раён
Другое месца, паводле рэйтынгу TripAdvisor, займае санаторый «Альфа Радон».
Ён знаходзіцца ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Фота: alfaradon.by
Мінімальны кошт 10-дзённага адпачынку на двух дарослых — 4900 рублёў. Столькі каштуе пуцёўка без лячэння.
Такі ж адпачынак з лячэннем па праграме «Classic» каштуе ўжо 6180 рублёў. У гэтую суму ўваходзіць трохразовае харчаванне са шведскім сталом і безлімітны доступ да SPA, трэнажорнай залы і г.д.
Мінскі раён
Трэцяее месца ў спісе TripAdvisor — у санаторыя «Юнацтва», што знаходзіцца на Мінскім моры.
фота: yunost.by
Цягам летняга перыяду цана адпачынку з пражываннем у двухмесных нумарах пачынаецца з адзнакі ў 271 рубель з чалавека. Калі браць пражыванне з наборам працэдур, то мінімальная цана ўзрастае да 296-564 рублёў з чалавека ў залежнасці ад абранага аздараўленчага комплексу.
Вынікае, што мінімальны кошт 10-дзённага адпачынку ў самым рэйтынгавым санаторыі на ўзбярэжжы Мінскага мора складзе 5420 рублёў на дваіх дарослых.
Нумар «марскі люкс». Фота: yunost.by
Пражыванне ў двухмесным нумары «люкс» абыдзецца ў 319 рублёў без якіх-небудзь аздараўленчых працэдур. Гэта 6380 рублёў за дзесяцідзённы адпачынак на дзве асобы.
Светлагорскі раён
Чацвёртае месца ў рэйтынгу «найлепшыя суадносіны кошту і якасці» — у санаторыя «Срэбраныя ключы». Месціцца ён на беразе ракі Бярэзіны, у аграгарадку Чыркавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
Фота: sanby.ru
І гэта самы танны з пяці найбольш рэйтынгавых санаторыяў Беларусі. Цэны на адпачынак у «Срэбраных ключах» стартуюць з адзнакі ў 55 рублёў за месца ў двухмесным аднапакаёвым нумары другой катэгорыі. Пражыванне ў двухмесным двухпакаёвым нумары «Люкс» найвышэйшай катэгорыі каштуе 75 рублёў з чалавека. Вынікае, што самы бюджэтны 10-дзённы адпачынак на дзве асобы ў гэтым санаторыі можа абысціся вам усяго ў 1100 рублёў.
Фота: sansk.by
Максімальны кошт адпачынку з лячэннем і пражываннем у двухпакаёвым нумары «Люкс» найвышэйшай катэгорыі каштуе 112 рублёў за суткі.
Гродзенскі раён
Замыкае топ-5 беларускіх санаторыяў па выніках рэйтынгу TripAdvisor «Азёрны». Лакацыя — Гродзенскі раён, аграгарадок Азёры. Санаторны комплекс стаіць на беразе Белага возера.
Цэны за суткі адпачынку ў «Азёрным» пачынаюцца са 115 рублёў. Столькі каштуе дзень у двухмесным аднапакаёвым нумары без аздараўленчай праграмы. Суткі адпачынку ў двухмесным двухпакаёвым нумары абыдуцца ў 200 рублёў з чалавека. Адсюль мінімум, які давядзецца заплаціць за 10-дзённы адпачынак на дзве асобы, складзе 2300 рублёў.
У кошт адпачынку ўваходзіць наведванне аквапарка, блока саун і басейна, трэнажорнай залы і г.д. «Азёрны» — адзіны з топ-5 санаторыяў, на тэрыторыі якога ёсць аквапарк.
Адпачынак з комплексам аздараўленчых працэдур у «Азёрным» прапануюць па цэнах ад 143 рублёў. За такі 10-дзённы адпачынак на дзве асобы заплаціце 2860 рублёў.
Чытайце таксама: Беларускія турфірмы дагэтуль прапануюць паездкі ў Крым. Колькі бяруць?





