Судовае пасяджэнне ўзначальваў суддзя Мікалай Кміта, паведамляе «Вясна»

У віну жанчыне ставілі тое, што з 19 снежня 2020 года па 30 лістапада 2021 года, а таксама з 30 ліпеня 2021 года па 7 лістапада 2021, «маючы намер на публічную абразу прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў», пасля прагляду публікацый у Telegram Таццяна пакінула ў інтэрнэце абразлівыя каментары пра Лукашэнку, супрацоўнікаў міліцыі і суддзю Першамайскага раёна Мінска. Прозвішчы пацярпелых не называюцца.

Рашэннем суда жанчыну прызналі вінаватай у здзяйсненні злачынстваў паводле ўсіх трох артыкулаў.

  • Па ч. 1 арт. 368 КК абвінавачанай прызначылі пакаранне ў выглядзе зняволення тэрмінам на 1 год 6 месяцаў.
  • Па арт. 369 КК яе пакаралі зняволеннем на тэрмін 1 год 6 месяцаў са штрафам у памеры 200 базавых (6 400 рублёў).
  • Па арт. 391 КК Таццяну Купчыну асудзілі да арышту на 3 месяцы.

У адпаведнасці з ч. 1, 2, 6 арт. 72 КК, па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання прызначаных асноўных пакаранняў і далучэння дадатковага пакарання канчаткова абвінавачаную асудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама рашэннем суда абвінавачаная павінна выплаціць штраф у памеры 200 базавых велічынь (6 400 рублёў) і кампенсаваць пацярпелым маральную шкоду ў памеры 4 000 рублёў.

Мабільны тэлефон як прыладу здзяйснення злачынства ў Таццяны Купчынай канфіскавалі ў прыбытак дзяржавы.

Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным заканадаўствам парадку.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13