Адзначаецца, што ў сваім заключэнні Еўракамісія будзе рэкамендаваць Украіне статус кандыдата, але з умовамі для пачатку перамоваў аб уступленні. У прыватнасці, гаворка ідзе пра забеспячэнне вяршэнства права і барацьбу з карупцыяй.
«Падобна на тое, што гэты прамежкавы крок з'яўляецца рэверансам у бок такіх краін, як Нідэрланды, якія лічаць, што Украіна далёкая ад гатоўнасці да статуса кандыдата на ўступленне», — адзначае выданне.
У той жа час наданне Украіне статуса кандыдата на сяброўства ў ЕС — гэта палітычны сігнал, які хоча даслаць Кіеву большасць дзяржаў-членаў, дадае NOS.
Таксама кандыдацкі статус будзе рэкамендаваны для Малдовы, але ў адносінах да яе будзе выстаўлена яшчэ больш патрабаванняў для пачатку перамоў аб уступленні.
Што тычыцца Грузіі, то Еўракамісія будзе рэкамендаваць не даваць краіне такога статуса да выканання «доўгага пераліку патрабаванняў».





