16 чэрвеня стала вядома, што сілавікі адпусцілі на волю старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўцу абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максіма Пазнякова.

«Яго сустракалі прадстаўнікі БНП «Нафтан» Вольга Брыцікава і Ніна Барысава. Пракурор папярэдзіў — пасля трох правапарушэнняў на працягу года, а Максіму ўжо прад’яўленыя два абвінавачанні, будуць крымінальныя справы», — гаворыцца ў паведамленні БКДП.

Пазнякоў адбыў два 15-сутачныя адміністрацыйныя арышты. Яго затрымалі 17 мая ў Наваполацку. Пазнякову паставілі ў віну тое, што на ягоным аватары ў Фэйсбуку быў сцяг Украіны і заклік «За незалежнасць».

18 і 19 красавіка па краіне пракацілася хваля затрыманняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Тады былі затрыманыя каля 15 чалавек. Многія знаходзяцца за кратамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?