Паводле версіі абвінавачвання, жыхар Баранавічаў у жніўні 2020 года падчас пратэстаў пачаў рух заднім ходам на сваім аўтамабілі і наехаў на правую нагу сілавіка. Апошні атрымаў пашкоджанні.

Мужчына доўгі час знаходзіўся ў Польшчы, у маі 2022 года ён прыехаў у Беларусь і быў затрыманы.

«Падчас папярэдняга следства Л. віну не прызнаў. Растлумачыў, што ў яго не было намеру прычынення супрацоўніку ОУС цялесных пашкоджанняў, а зрабіў ён гэта па неасцярожнасці», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
14