Адбылося гэта пры будаўніцтве адміністрацыйна-гандлёвага бізнэс-цэнтра D16.
«Мы маніторылі кожнага падрадчыка па будаўнічых работах (кошт — паменей, а якасць — вышэй). І тэндары выйгравалі кампаніі, якія давалі адпаведныя прапановы, — піша Карагін. —
Але, як паказала практыка, яны бралі ў нас перадаплату на будматэрыялы, у камерсантаў яны бралі на адтэрміноўку аплаты будматэрыялы (натуральна, паказваючы ім кантракт з намі), наймалі пару алкашоў для карцінкі бурнай дзейнасці. І гэта доўжылася месяцамі. Потым валілі ўсё на каранавірус, панос-залатуху і іншыя адгаворкі.
Натуральна, у нас усе тэрміны былі заваленыя. Наша перадаплата знікла. Пастаўшчыкі будматэрыялаў і нанятыя будаўнікі — кінутыя. Я быў раз'юшаны, але трохі засмучаны. (Як я пісаў у сваёй кнізе: «У маім узросце спяшацца — небяспечна, нервавацца — шкодна, давяраць — неразумна, а баяцца — позна. Застаецца толькі жыць, прычым у сваё задавальненне кінуць паліць».)
Здагадайцеся, як я паступіў у гэтым выпадку?
Мне прыйшлося нагрузіць вушы гэтага не зусім прыстойнага бізнэсмена — маўляў, я табе аддам усе астатнія працы па будынку і як толькі ты адпрацуеш маю перадаплату (каля 20000 $), то адразу табе зраблю наступную перадаплату (50000 $). І тут у яго пацякла сліна прагнасці…
Дзякуй богу, у гэтым выпадку я выйшаў у нуль.
Высновы: ніколі не адпраўляйце вялікіх перадаплат на любыя здзелкі неправераным кадрам. Лепш паступова пакрысе і вымяраць вынікі нанятага!»