Адказы былі рознымі, аднак падтрымка Пуціна, як вынікае з апытання, у Расіі далёка не адназначная, як гэта паказвае прапаганда.
Вось некаторыя адказы:
«У мяне ёсць мара — паглядзець на Расію без Пуціна».
«Пасля Уладзіміра Пуціна будзе нармальны прэзідэнт — жывы, разумны і светлы чалавек, а не тое, што цяпер».
«Спадзяваюся, яго скосіць хвароба як мага раней».
«Прэзідэнт, пры якім я стала ганарыцца краінай на старасці гадоў».
«Я хачу, каб ён заняў сваё ганаровае месца ў Гаазе».
«Адзін з самых слабых і няўдалых лідараў Расіі».
«Калі кожны чалавек будзе маліцца ў 8 вечара, то хутчэй памрэ. Дзед, які задзяўбаў».
«Усё стала лепш: неба над галавой і гэтак далей. А ў вас не будзе капеечак паесці купіць?»