Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей, паведамляе «Вясна».

Аляксей Вялешка — ураджэнец Салігорска, скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ.

Па матэрыялах следства, Вялешка з красавіка па жнівень 2021 года размясціў у інтэрнэце абразлівыя каментарыі на адрас Лукашэнкі, а таксама старшыні Цэнтрвыбаркама і генеральнага пракурора ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Экспертыза выявіла ў каментарыях «ненарматыўную форму маўленчага выказвання».

Сваю віну мінчанін прызнаў у поўным аб'ёме. Паказаў, што здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні пад уплывам эмоцый і пасля чытання інфармацыі ў дэструктыўных Telegram-каналах.

Абвінавачаны кампенсаваў заяўлены генпракурорам Андрээм Шведам грамадзянскі іск аб матэрыяльным пакрыцці маральнай шкоды ў памеры 10 тысяч рублёў.

Суд прызнаў Вялешку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 3200 рублёў (100 б.в.).

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3