Пра гэта ён заявіў у перадачы «Скажінемолчі», што ідзе на адным з дзяржканалаў.

— Асобныя інтэрнэт-выданні пішуць, што на пасадзе міністра інфармацыі вы запомніліся моцным ціскам на недзяржаўныя выданні. Вам падабаецца такая фармулёўка? — спытала Луцкага адна з вядучых.

— Я спакойна стаўлюся да любых фармулёвак, — адказаў чыноўнік. — Я рабіў сваю працу, выконваў абавязкі. Я бачыў, што СМІ, якія працавалі ў той час, працавалі ў парушэнне Канстытуцыі. Быў прамы замах на суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, фінансаванне гэтых СМІ, недзяржаўных, ажыццяўлялася звонку, і каардынавалася таксама звонку. Яскравы прыклад таму — цяперашняе рашэнне па Tut.by. Яго прызналі экстрэмісцкім.

— Вы падтрымліваеце гэтае рашэнне?

— Несумненна.

— А растлумачце свой пункт гледжання. Гэта будзе цікава паслухаць тым, хто яшчэ спачувае.

— Ну, мы вельмі дэталёва аналізавалі тады, у 2020 годзе, я ж прайшоў усе судовыя інстанцыі, закрываючы Tut.by, па-простаму кажучы. Хлусня, падтасоўка фактаў, фэйкі — гэта тое, чым займаўся ў той момант Tut.by. Гэта вяло фактычна да дэстабілізацыі абстаноўкі і прывяло па выніку да таго, што мы прынялі гэтае рашэнне аб закрыцці гэтага рэсурсу. Усе рашэнні аб гэтым былі юрыдычна вывераныя, прайшлі ўсе судовыя інстанцыі, гэта не проста ўзялі і закрылі, як «Жоўтыя злівы». Усё было зроблена па законе. Але сёння, як бы, мы глядзім, выкрываюцца новыя факты… Я так разумею, што тыя, хто павінен быў прааналізаваць працу гэтага рэсурсу больш глыбока з улікам выяўленых фактаў — прынятае рашэнне аб прызнанні яго экстрэмісцкім.

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
18