Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Зыходзячы з інфармацыі са стэнда з раскладам пасяджэнняў Мінскага гарадскога суда, Аляксандр Данілевіч абвінавачваецца па частцы 3 артыкула 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі)

Данілевіч — паспяховы адвакат, які спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы. У красавіку 2022 года Аляксандра з-за грамадзянскай пазіцыі звольнілі з Факультэта міжнародных адносінаў БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў. 

Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь 20 мая. Пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Чытайце таксама:

«Помста за смеласць». Што вядома пра адваката Данілевіча, якога забралі ў КДБ?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
16