Фота Мінабароны

Паводле яго слоў, там пастаянна знаходзяцца баявыя брыгады, якія гатовыя да адбіцця атакі з боку Беларусі.

«На сёння гэта не нулявы шанец. Беларусы цяпер праводзяць велізарныя ваенныя вучэнні. Вялікія па мерках Беларусі. Але расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі цяпер відавочна не дастаткова для таго, каб падтрымаць будучы наступ, калі ён плануецца. Таму няма ніякіх маркераў, з ваеннага пункту гледжання, што ў найбліжэйшыя тыдні сітуацыя можа змяніцца, і беларускія войскі могуць пайсці ў такую самагубную атаку на Украіну», — мяркуе Жырохаў.

Таксама на думку эксперта, у беларусаў няма пакуль ясных мэтаў. «У беларусаў уласных мэтаў няма. Усё, што цяпер ёсць, — гэта падтрымка Расіі, якая ўжо мае вялізныя праблемы з асабістым складам і тэхнікай. Яна хоча прыцягнуць беларускія ўзброеныя сілы — для гэтага Пуцін выкарыстоўвае перш за ўсё эканамічны шантаж.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру