Паводле інфармацыі праваабаронцаў, супрацоўнік «Нафтана» ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання.

32-гадовага Барыса Жахоўскага затрымалі ў сярэдзіне мая ў Наваполацку на працоўным месцы. Першы суд над ім адбыўся 16 мая. Суддзя Вольга Баліка асудзіла Жахоўскага на 15 дзён арышту за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Аднак на волю Барыс не выйшаў — на яго склалі новы пратакол паводле арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.

16 чэрвеня Жахоўскага асудзілі трэці раз запар. Гэтым разам суддзя Зінаіда Балаболава прызнала яго вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП) і арыштавала на 15 сутак. Агулам Жахоўскага будуць утрымліваць за кратамі 45 дзён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру