Трэнціньян у маладосці хацеў стаць аўтагоншчыкам, але ў выніку вучыўся на юрыста. У 19 гадоў сышоў з універсітэта і стаў браць урокі тэатральнага мастацтва.

У 1956 годзе Трэнціньян атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы ролі ў фільме «І бог стварыў жанчыну», дзе ён сыграў з актрысай Брыджыт Бардо.

Яшчэ адна з найбольш вядомых ягоных работ — роля ў карціне «Мужчына і жанчына», якая атрымала Гран-пры Канскага кінафестывалю і дзве прэміі «Оскар» за найлепшы замежны фільм і найлепшы арыгінальны сцэнар.

Усяго Трэнціньян сыграў у больш чым 130 фільмах. Таксама ён спрабаваў сябе ў якасці рэжысёра і сцэнарыста.

А яшчэ захапляўся аўтагонкамі, у 1990-я купіў вінаградную гаспадарку. І працягваў здымацца ў кіно аж да апошніх гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру