Ціханоўская прывітала рашэнне Еўракамісіі па Украіне і Малдове
Святлана Ціханоўская прывітала рашэнне Еўракамісіі рэкамендаваць прызнаць для Украіны статус дзяржавы-кандыдата ў Еўрасаюз. Пра гэта яна сказала падчас перамоваў з кіраўніком МЗС Партугаліі. Таксама Ціханоўская выказала жаль, што беларусы на дадзены момант не маюць магчымасці свабоднага волевыяўлення адносна перспектывы ўваходжання Беларусі ў ЕС.
«Я вітаю рашэнне Еўракамісіі рэкамендаваць надаць статус кандыдатаў Украіне і Малдове. Яны гэтага сапраўды заслугоўваюць. Цяпер Украіна абараняе не толькі свае межы, але і еўрапейскія каштоўнасці.
Мы таксама просім Раду Еўрапейскага саюза згадваць Беларусь у сваіх канчатковых высновах, што пасля дэмакратычных пераменаў Беларусь таксама можа разлічваць на еўрапейскую перспектыву», — падкрэсліла лідарка беларускага дэмакратычнага руху.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ