Метады Міністэрства інфармацыі даўно правераныя не толькі ў гэтай галіне — адсталыя выданні трэба прычапіць да больш прасунутых, і тыя, магчыма, іх падцягнуць да больш-менш прыстойнага ўзроўню:

«Калі ў рэдакцый, якія добра працуюць у друкаванай версіі, няма магчымасці ствараць эфектыўныя каналы камунікацыі са спажыўцамі іх інфармацыі на ўсіх іншых платформах, рыхтаваць для іх розныя публікацыі, відэаролікі, то мы будзем іх альбо аб'ядноўваць, альбо далучаць да больш буйных.

Каб і дызайн, і вёрстка, і праца ў лічбавых асяроддзях рабілася на аўтсорсінгу больш падрыхтаванымі рэдакцыямі, якія маюць адпаведных спецыялістаў, тэхналогіі і разуменне, як працуе гэтае новае асяроддзе для таго, каб інфармацыю праводзіць не толькі ў друкаваных СМІ, але і ва ўсіх астатніх сучасных камунікацыйных асяроддзях, дзе сёння прысутнічае наш чалавек».

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
47
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0