Нядаўна ў дачыненні да Зубаравай было прынятае рашэнне аб спыненні крымінальнай справы па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса. Але ўзамен на гэта яе аштрафавалі на 30 базавых. Па справе «Рабочага руху» цяпер за кратамі 10 палітвязняў.
Былую фігурантку справы «Рабочага Руху» аштрафавалі на 960 рублёў
Па інфармацыі праваабаронцаў, учора ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля адбыўся суд над гамяльчанкай Маргарытай Зубаравай. Яе абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.5 КаАП (незаконны выраб і (або) распаўсюджванне прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). Суд прызначыў ёй штраф у 960 рублёў.