Украіна працягвае трымаць абарону і нават пераходзіць у наступ на асобных участках фронту. Але на некаторых напрамках сітуацыя застаецца вельмі напружанай.

Пра гэта сведчыць карта баявых дзеянняў ад Міністэрства абароны Вялікабрытаніі, апублікаваная ў Twitter.

Паводле даных карты, у Харкаўскай вобласці зноў узмацняюцца баі. Украінскія абаронцы за апошні тыдзень змаглі прасунуцца ў раёне Ізюма, аднак акупанты па-ранейшаму спрабуюць вярнуцца да пазіцый каля Харкава.

Данбас застаецца самай гарачай кропкай. Расійскія войскі хочуць захапіць населеныя пункты Луганскай вобласці. Адначасова вораг рыхтуе наступ на Славянск.

На поўдні Украіны сітуацыя таксама досыць складаная, бо УСУ спрабуюць прасунуцца да Херсона. Таксама ўкраінскія абаронцы вядуць наступ з боку Запарожжа.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
2