«Усе краіны Еўрасаюза пацвердзілі, што яны падтрымліваюць наданне Украіне статусу кандыдата пасля пастановы Еўракамісіі ў мінулую пятніцу. Краіны выказалі сваю падтрымку, нават не чакаючы пасяджэння 24 чэрвеня», — паведаміла Стэфанішына.

Гэтым разам пакуль не стаў пярэчыць украінскай еўраінтэграцыі нават венгерскі лідар Віктар Орбан, які найбольш з усіх лідараў Еўрасаюза схільны аглядацца на Маскву.

Зрэшты, застаюцца пытанні адносна фармату канчатковай пастановы. Хоць само наданне Украіне статусу кандыдата, здаецца, і мае кансэнсус сярод лідараў краінаў Еўрасаюза, але кожная можа прапанаваць дадатковыя ўмовы, якія могуць шлях Украіны ў Еўропу значна ўскладніць і зацягнуць.

Пакуль што Еўрапейская камісія рэкамендавала Еўрапейскай радзе надаць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз. Канчатковая ж пастанова мусіць быць прынята Еўрарадай 23-24 чэрвеня.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0