Пра тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Венгрыі напісаў Уладзімір Зяленскі ў Твітары:

«Правеў плённую размову з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Падзякаваў за падтрымку суверэнітэту Украіны і прыстанішча для ўкраінцаў падчас вайны. Дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Дзякуй за падтрымку статусу кандыдата [на ўступленне ў ЕС]. Запрасіў наведаць Украіну з візітам», — гаворыцца ў паведамленні.

Публічна адносіны паміж Зяленскім і Орбанам заставаліся напружанымі з-за пазіцыі Венгрыі ў дачыненні да санкцый супраць Расіі. Тым не менш Венгрыя падтрымала шосты пакет санкцый супраць Расіі і заявіла аб падтрымцы прадастаўлення Украіне статусу кандыдата на членства ў ЕС.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0