Міністэрства аховы здароўя ўжо падрыхтавала пастанову, якая прадугледжвае ўвядзенне з 1 ліпеня 2022 года новай дадатковай надбаўкі за працу ў сферы аховы здароўя. Яна будзе распаўсюджвацца на ўсе катэгорыі медыцынскіх работнікаў. Надбаўка будзе залежаць ад складанасці і інтэнсіўнасці выкананай працы.

Тыдзень таму міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ужо анансаваў змены ў аплаце працы медыкаў. Ён абяцаў, што заробкі павялічацца, аднак зазначыў, што гэта падарунак ад Лукашэнкі, які трэба адпрацаваць.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2