Пра гэта паведаміў у сябе ў Фэйсбуку кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

«Я рабіў і раблю так шмат, што нават не ведаю паводле якой справы 13 чэрвеня мяне выклікалі ў Следчы камітэт. Сказалі з’явіцца ў якасці сведкі па крымінальнай справе на Першамайскую, 7 (УСК па Мінску) да следчага такога. Па якой канкрэтна справе, адмовіліся адказаць», — казаў Артур.

Артур Вакараў — дызайнер, заснавальнік студыі дызайну «Адліга». Ён супрацоўнічаў з рознымі культурнымі і грамадскімі ўстановамі. Маляваў для «Радыё Свабода», «Арт-сядзібы», «Будзьма», «Еўрарадыё», «Лятучага ўніверсітэта». Таксама працаваў з вядомымі беларускімі музыкамі. Рабіў вокладкі для кніг Акудовіча, Мацкевіча, Разанава, Клінава, Марціновіча, Бабкова.

Падчас пратэстаў 2020-га маляваў афішы нядзельных Маршаў. Апошнія гады распрацоўваў кампаніі для Паўла Белавуса: святкаванне ўгодкаў БНР, «Годна», «Гоман», «Бусь Беларусь» і шмат іншых.

Клас
76
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру