Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года і праз паўтара года ў рамках «справы Ціханоўскага» асуджаны на 15 гадоў зняволення.

Нядаўна Вярхоўны суд прагназавана пастанавіў пакінуць прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага» без зменаў.

Таксама з гомельскага СІЗА ўжо этапавалі Міколу Статкевіча. Палітвязні Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Цыгановіч і Арцём Сакаў яшчэ застаюцца ў следчым ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0