Сцяг з імёнамі беларускіх палітвязняў, створаны ў Кіеве беларускай актывісткай Марыяй Грыц

Паколькі мёртвым не баліць — я не хвалююся за Быкава. За ўшанаванне Быкава ва Украіне і за чытанне украінскімі школьнікамі Быкава. За выпільванне беларускіх назваў вуліц і ўсяго такога. Наадварот, я бачу ў гэтым станоўчы момант.

Калі беларусы памірацца з украінцамі — а яны памірацца — калі беларусы растлумачаць сітуацыю ў якой яны апынуліся, а украінцы пачуюць, мы ўсё пачнём нанова і будзем называць свае вуліцы імёнамі мастакоў, паэтаў, музыкаў, пісьменнікаў суседзяў.

Але не таму, што так трэба і так вырашылі нейкія бессэнсоўныя чувакі ў кабінетах — а свядома. Гэта будзе крута, я думаю. Гэта шанец прайсці гісторыю сяброўства — у свядомым узросце, а не паводле дынастычнага разліку.

А вось што мяне хвалюе — дык гэта калі беларусаў выпільваюць з Украіны.

Разумееце, я не вельмі добра ведаю гісторыю другой сусветнай, але не думаю, што з Вялікабрытаніі масава дэпартавалі нямецкіх ці італьянскіх яўрэяў, якія паспелі здрыснуць у якім-небудзь 36-м таму, што Гітлер бамбіць Лондан.

Магчыма, украінцам гэта цяжкавата зразумець — але беларусы, якія да 24-га лютага жылі ў вашай краіне — гэта вось такія нямецкія яўрэі 21-га стагоддзя. На радзіме для іх і спецыяльныя словы прыдуманыя тыпу«змагары, свядомыя» і метачкі-нашывачкі ў турмах. І спецыяльныя артыкулы. Пакуль, праўда, без газавых камераў.

Ну, прабачце. Як ёсць.

«Ніякіх праблем няма, калі ты прыехаў ва Украіну паміраць». БЧБ-нявесце Іне Зайцавай пагражае дэпартацыя з Украіны

Клас
75
Панылы сорам
2
Ха-ха
Ого
Сумна
7
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру