Вальфовіч адзначыў, што на захадзе Беларусі знаходзіцца групоўка ў 30 тысяч чалавек, а ва Усходняй Еўропе сёння праходзіць пяць буйных вучэнняў, два з якіх — на тэрыторыі сумежных дзяржаў.

«Палёты авіяцыі працягваюцца, штодня фіксуецца шэсць ці сем вылетаў уздоўж нашых межаў. Не ведаю, якую яны праводзяць разведку. Напэўна, яны ўжо даўно прасвяцілі нашу тэрыторыю рэнтгенаўскім праменем і ўбачылі, што мы не ўяўляем пагрозы ні для Захаду, ні для нашай паўднёвай суседкі. Украіна кажа, што Беларусь можа прадстаўляць для яе пагрозу. Мы нікому не пагражалі, не пагражаем і не будзем пагражаць», — заявіў дзяржсакратар Рады бяспекі.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
30
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3