«Я разумею, што беларускія прадпрымальнікі знаходзяцца на мінным полі. З пачатку вайны беларускі пашпарт сам па сабе можа стаць прычынай блакаванняў рахункаў у розных краінах. Пры гэтым публічныя выказванні або дзеянні для многіх з вас маментальна адбіваюцца на работніках і офісах у Беларусі. А маўчанне аб тым, што адбываецца, можа быць успрынятае Захадам як падтрымка рэжыму, і пацягнуць санкцыі. Я ведаю цану і вашага маўчання, і вашага слова».

«Каб быць побач з вамі ў складаных пытаннях, мы ствараем рабочую групу па пытаннях беларускага бізнэсу. Я прашу вашага меркавання і парады пра тое, якія праблемы яна павінна вырашаць, а магчыма, і хто ў яе можа ўвайсці. Мы доўга шукалі прадстаўніка бізнэсу ў такую групу, пакуль адзін з вас не сказаў, што дастаткова пачаць з добрага юрыста. Таму ў гэтую групу ўваходзіць мая новая прадстаўніца па прававых пытаннях — Святлана Бабінцава.

Я разумею, што гэта не тэма для абмеркавання ў каментарыях —пішыце на пошту, якую мы запусцілі спецыяльна для пытанняў бізнэсу: [email protected] Вы таксама можаце кантактаваць праз членаў маёй каманды, якіх ведаеце. Можаце быць упэўненыя: уся інфармацыя, якую вы просіце перадаць, дасягае сваёй мэты».

Клас
34
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру