Урачам дадзеная надбаўка 85% ад акладу, а сярэдняму медперсаналу — 35%.

Пры гэтым на асобных участках, у залежнасці ад складанасці і інтэнсіўнасці выкананай працы ўсталяваны большы памер надбаўкі:

— у прыёмных аддзяленнях стацыянараў, аддзяленнях для пацыентаў з інсультамі, участковай службе паліклінік устаноўлена: урачам 135% акладу, сярэднім медработнікам 50% акладу;

— выязных брыгад хуткай медыцынскай дапамогі: урачам 135% акладу, сярэднім медработнікам 60% акладу;

— у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі: урачам 200% акладу, сярэднім медработнікам 70% акладу.

Устаноўленая надбаўка за асаблівасць прафесійнай дзейнасці малодшым медыцынскім сёстрам і санітаркам прыёмных аддзяленняў стацыянараў, аддзяленняў (палат) для пацыентаў з інсультамі, выязных брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, аддзяленняў (палат) анестэзіялогіі і рэанімацыі ў памеры 15% акладу.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру