Фота: Tut.by

Гэта было ў 1992 годзе. Прозвішча таго мужчыны — Коўзан.

«Дзёрзкі хлопец, — згадвае Алкаеў. — Ён вельмі прыгожа ўцёк. Прадумаў усё, нікому пра гэта не казаў, рыхтаваўся адзін.

Арыгінальнасць была ў тым, што ён заблакаваў прапаршчыка. Там замок у дзвярах, каб яго адчыніць, трэба ключ уставіць. Ён зрабіў з шахматаў такія круглыя палачкі, зачыніў гэтыя дзверы, і туды іх забіў.

Ён усё ўжо прымерыў загадзя. Ён выйграў сабе некалькі хвілін. Пакуль прапаршчык палачкі не выкалупаў, не мог выскачыць і нават не мог трывогу падняць з таго месца.

Алег Алкаеў кіраваў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску пяць гадоў, з 1996-га па 2001 год. Пасля быў вымушаны эміграваць у Нямеччыну.

Арыштант заскочыў з дапамогай шаста на дах — там шэст такі быў недзе метры чатыры, ім абрывалі перапіску паміж камерамі — і прабег па такім складаным пераходзе.

І скокнуў са сцяны з шасціметровай вышыні. Прычым саскочыў амаль на галаву супрацоўніку — супрацоўнік проста не паверыў, спалохаўся сам: ляціць чалавек уначы».

Затрымалі таго мужчыну месяцы праз два. Яму ўжо зрабілі новы пашпарт, ён збіраўся ехаць у Германію. Але яго ўзялі на запраўцы.

Цалкам інтэрв'ю — у відэа:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру