Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес. Фота: АР

Ён дадаў, што Вялікабрытанія, ЕС і ЗША не былі гатовыя да тых пагроз, з якімі яны сутыкнуліся, і ўжо шмат у чым зрасходавалі свае запасы. Паводле слоў міністра, заходняя тэхніка, якая пастаўляецца Украіне, добра праяўляе сябе на перадавой, але шляхі забеспячэння не наладжаныя.

The Times паведамляе, што Украіна ўжо атрымала каля 300 тысяч адзінак артылерыйскіх боепрыпасаў.

Паводле даных Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў, кожны дзень расійскае войска выкарыстоўвае для артылерыйскіх абстрэлаў больш за сем тысяч снарадаў. Калі ўкраінская армія расходуе столькі ж снарадаў, колькі і расійская, то наяўных боепрыпасаў хопіць Украіне на крыху больш чым 40 дзён. Пасля гэтага спатрэбяцца новыя снарады, якія, магчыма, Захад цяпер паставіць не зможа.

Прэмʼер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан і Уолес 20 чэрвеня правялі перамовы з лідарамі ваеннай галіны Вялікабрытаніі аб актывізацыі паставак зброі. Уолес сказаў, што Мінабароны вядзе перамовы пра вытворчасць большай колькасці 155-мм снарадаў і супрацьтанкавай зброі NLAW.

На пачатак чэрвеня ЗША паставілі Украіне ўзбраенне і ваенную тэхніку на суму больш за чатыры мільярды даляраў. Ваенную дапамогу Украіне аказваюць таксама Еўрасаюз, Вялікабрытанія, краіны Вялікай сямёркі і некаторыя іншыя дзяржавы.

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру