Харкаў. Фота AP

Харкаў. Фота AP

Як адзначаецца ў судовым рашэнні, апублікаваным у Дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў Украіны, грамадзянін Беларусі з'яўляецца вайсковым пенсіянерам і мае вышэйшую вайсковую адукацыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Знаходзячыся ў пасёлку Зарэчнае Варашскага раёна Ровенскай вобласці, беларус у размове з мясцовым жыхаром «у катэгарычнай форме адмаўляў датычнасць вайскоўцаў Расіі да абстрэлаў Харкава, Кіева, Марыупаля і іншых украінскіх гарадоў, а таксама апраўдваў знішчэнне расіянамі тэлевежы ў Роўне і аб’ектаў цывільнай інфраструктуры, тым самым адмаўляючы і апраўдваючы агрэсію Расіі, пачатую ў 2014 годзе».

Падчас судовага разгляду беларускі вайсковы пенсіянер «раскаяўся, прызнаў сваю віну» і пайшоў на ўгоду са следствам, дзякуючы чаму атрымаў умоўнае пакаранне — пазбаўленне волі на тры гады з выпрабавальным тэрмінам у два.

Суд абавязаў мужчыну перыядычна з'яўляцца ў органы прабацыі, а таксама паведамляць пра змену месца свайго пражывання.

У рашэнні суда адзначаецца, што ў якасці доказаў следства канфіскавала ў беларускага вайсковага пенсіянера тры запальныя дымавыя патроны, якія пасля вынясення прыгавору мусяць быць знішчаныя.

Пасёлак Зарэчнае знаходзіцца ў памежным з Беларуссю раёне Ровенскай вобласці. Наўпрост праз балоты і лясы да найбліжэйшай беларускай вёскі Парэ Пінскага раёна Брэсцкай вобласці крыху больш за 15 кіламетраў, але там няма памежнага пункта. У аб’езд адлегласць між гэтымі населенымі пунктамі складае 44 кіламетры.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2