«Я сяджу ў Кіеве, у аддзяленні паліцыі. Мяне затрымалі за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Цяпер у мяне забралі пашпарт, каб я «не згубілася». 23 лютага я атрымала пячатку аб працягненні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне. З тых часоў і да чэрвеня дакументы не прымалі. Кожны з вас бачыў што беларусаў цяпер імкнуцца выдвараць з Украіны, паглядзім чым скончыцца мой кейс», — напісала Анісія Казлюк у сябе ў Фэйсбуку.

Дзяўчыне пагражалі штраф ці нават дэпартацыя з краіны.

Ва Украіне Казлюк актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю.

Хутка сітуацыю пракаментаваў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Ён паведаміў, што яны сочаць за справай Анісіі і ўжо вырашаюць пытанне з уладамі Украіны.

Пазней Кабінет прадстаўнікоў Ціханоўскай паведаміў, што выйшаў на сувязь з Анісіяй, пасля чаго кіраўнік прадстаўніцтва Офіса ў Кіеве Валер Кавалеўскі звязаўся з МУС Украіны і старшынём камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Яго запэўнілі, што дэпартацыі Анісіі не будзе. Вызначаныя далейшыя крокі па вырашэнні інцыдэнту.

21-гадовая валанцёрка «Вясны» Анісія Казлюк трапіла ў топ-30 перспектыўных маладых людзей Еўропы. Хто гэта?

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
17
Абуральна
14