Фота: РБК—Украіна

У выніку ракетнага абстрэлу Кіева ў нядзелю пацярпелі пяць чалавек. Гэта ўжо другі з пачатку вайны абстрэл жыллёвага комплексу ў гэтым раёне. Адзначаецца, што самалёты, якія бамбілі Кіеў, прыляцелі з боку Астрахані, акваторыі Каспійскага мора.

Разам з тым тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што сёння з тэрыторыі Беларусі былі зафіксаваныя некалькі ракетных атак.

Паведамляецца, што магчыма, паміж Лельчыцамі і Ельскам адбыўся запуск ракеты, таксама адбыўся запуск дзвюх ракет на поўдзень ад Салігорска і ў Мазырскім раёне.

Таксама некалькі самалётаў ляцелі з беларускіх аэрадромаў у бок Украіны.

Нагадаем, што ўчора ўпершыню з тэрыторыі Беларусі былі нанесеныя авіяўдары па Украіне (дагэтуль фіксаваліся пускі ракет).

Шэсць самалётаў падняліся з авіябазы ў Калужскай вобласці, праследавалі са Смаленскай вобласці Расіі ў паветраную прастору Беларусі і выпусцілі 12 крылатых ракет Х-22 па цэлях у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцях Украіны. Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны лічыць, што пускі былі здзейсненыя з-над Петрыкава.

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна
19

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру