«Хачу звярнуцца да грамадзян Беларусі: і цывільных, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават актыўней, чым гэта было ў лютым і ў веснавыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі, вашы жыцці для іх нічога не каштуюць. 

Але вы не рабы і не гарматнае мяса. Вы не павінны паміраць. І вы ў сілах не даць нікому вырашаць за вас, што вас чакае далей», — сказаў Зяленскі ў новым відэазвароце.

«Я ведаю, што народ Беларусі падтрымлівае Украіну, яны падтрымліваюць нас — дакладна нас, а не вайну. І менавіта таму вас усіх расійскае кіраўніцтва хоча ўцягнуць у вайну, хоча пасеяць нянавісць паміж намі, — дадаў Зяленскі. —

Ад простых людзей Беларусі цяпер залежыць вельмі шмат. І я ведаю, што вы можаце не ўдзельнічаць у гэтай вайне. Вашы жыцці належаць толькі вам, а не камусьці ў Крамлі».

Клас
59
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру