Мэта выставы — паказаць саюзнікам, як украінскі народ абараняе Еўропу і ўвесь цывілізаваны свет, а таксама падзякаваць польскаму народу за дапамогу, якую ён аказвае Украіне.

Гэта першая такая выстава за межамі Украіны. Пасля Варшавы такія акцыі плануюць праводзіць і ў іншых еўрапейскіх сталіцах.

«Мы дапаможам, каб расійскія танкі апынуліся ў Еўропе, але і ў выглядзе металалому. Мы плануем правесці выставы знішчанай расійскай тэхнікі. Пачнём з Варшавы, а затым — Берлін, Парыж, Мадрыд і, нарэшце, Лісабон», — сказаў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў польскаму тэлеканалу Polsat News.

Выстава арганізаваная Міністэрствам абароны Украіны пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў.

У адкрыцці выставы прымуць удзел афіцыйныя асобы з польскага і ўкраінскага бакоў.

Падобная выстава ўжо прайшла на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве.

Выстава ў Кіеве. Фота: liga.net

Выстава ў Кіеве. Фота: liga.net

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2