Фота: EPA/Sven Kanz

«Мы імкнёмся дапамагаць Украіне падтрымліваць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, абараняць сябе і выбіраць уласную будучыню. Украіна павінна вырашаць адносна будучага мірнага ўрэгулявання, вольнага ад знешняга ціску ці ўплыву», — гаворыцца ў заяве.

Лідары падкрэслілі, што краіны G7 працягнуць каардынаваць намаганні для задавальнення надзённых патрэб Украіны ў вайсковай і абароннай тэхніцы.

«Мы таксама працягнем аказваць Украіне матэрыяльную, вучэбную і матэрыяльна-тэхнічную, выведвальную і эканамічную падтрымку для развіцця яе узброеных сілаў», — гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што Украіну працягнуць падтрымліваць у абароне яе сетак ад кіберінцыдэнтаў і ў сферах энергетычнай бяспекі ядзерных матэрыялаў і аб'ектаў, экалогіі і водакарыстання.

«З мэтай устойлівага пасляваеннага мірнага ўрэгулявання мы гатовыя дасягнуць дамоўленасцяў разам з зацікаўленымі краінамі і ўстановамі і Украінай адносна ўстойлівых абавязальніцтваў у сферы бяспекі, каб дапамагчы Украіне абараніць сябе, забяспечыць яе свабодную і дэмакратычную будучыню і стрымліваць будучую расійскую агрэсію», — гаворыцца ў заяве.

У саміце G7 прыняў удзел прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, які ў відэазвароце падзякаваў за ўжо аказаную падтрымку і расказаў пра крокі, якіх чакае ў будучыні.

Клас
3
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру