Прысуд — тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама вядома, што яна мусіць выплаціць штраф.
Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года на падставе крымінальнай справы аб абразе Мікалая Карпянкова. Да яе з вобшукам прыйшлі два міліцыянты, забралі тэлефон, праверылі нік у тэлеграме, пасля гэтага паказалі сваю раздрукоўку з яе нікам і каментаром, і арыштавалі.
Потым Ірыну перавялі ў Жодзіна. У жанчыны праблемы з ціскам і цукровы дыябет, але ёй не аказвалася неабходная медыцынская дапамога за кратамі.