Фота: DPA

Сяргей Ціханоўскі — вядомы блогер, які мог стаць канкурэнтам Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2020 года. Пасля яго арышту, які праваабаронцы прызналі палітычна матываваным, кандыдатам у прэзідэнты стала яго жонка Святлана Ціханоўская і атрымала масавую падтрымку на выбарах.

Ігар Лосік — блогер, стваральнік тэлеграм— і твітар-каналаў «Беларусь галаўнога мозга».

І аднаго, і другога асудзілі за «распальванне сацыяльнай варожасці» і «арганізацыю масавых беспарадкаў» да 18 і 15 гадоў турмы адпаведна. Праваабаронцы, міжнародная і беларуская грамадская думка інтэрпрэтавалі прысуд як палітычную помсту.

Усяго цяпер у спісе 870 чалавек, вялікую частку з іх складаюць палітычныя праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі і ўдзельнікі руху за свабодныя выбары і аднаўленне канстытуцыйнай законнасці ў Беларусі.

«Блакуюць фінансавыя аперацыі». На што ўплывае ўключэнне чалавека ў «спіс тэрарыстаў»?

Клас
1
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру